Беларуская Служба

Прэм'еры Польшчы і Кітая размаўлялі пра барацьбу з каранавірусам

17.04.2020 18:03
Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін размаўлялі пра барацьбу з каранавірусам, а таксама закупку Польшчай медыцынскага абсталявання і тэхнікі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock/Aritra Deb

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі правёў тэлефонную размову з прэмʼерам Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцянам. Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін размаўлялі пра барацьбу з каранавірусам, а таксама закупку Польшчай медыцынскага абсталявання і тэхнікі.

Палітыкі таксама агаварылі пытанне прадастаўлення Кітаем досведу ў змаганні з каранавірусам, бо, як вядома, кітайскія спецыялісты былі першымі, хто пачаў змагацца з эпідэміяй SARS-CoV-2.

вс