У Амерыцы сотні чалавек пратэставалі супраць абмежаванняў, уведзеным у сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Пратэсты ахапілі Нью-Гэмпшыр, Тэхас і Мерыленд. Каля 400 чалавек сабраліся ў Конкардзе, сталіцы штату Нью-Гэмпшыр. Частка дэманстрантаў сядзела ў аўтамабілях, частка выйшла на вуліцы.
Паводле ўдзельнікаў пратэсту, працяг каранціну не абавязковы ў штаце, дзе няма шмат выпадкаў каранавірусу. У натоўпе была некалькі ўзброеных людзей, апранутых ва ўніформу, якая нагадвала вайсковую, з маскамі на тварах.
У Аўсцін у Тэхасе больш за 250 чалавек сабраліся перад дзяржаўным капітолем. –Час, каб адкрыць Тэхас, час, каб дазволіць людзям працаваць, час, каб даць ім магчымасць кантактавацца, і каб здаровы разум кіраваў днём, а не ўрадавыя сілы, – сказаў Джасцін Грэйс, дзеяч арганізацыі «Маладыя амерыканцы за свабоду».
Удзельнікі сходу перад будынкам Maryland State House ў сталіцы штату Мерыленд, Аннаполіс, засталіся ў аўтамабілях. Яны махалі плакатамі з напісам: «Беднасць таксама забівае».
Пратэсты не абмінулі і Каліфорніі. Жыхары гэтага штату крычалі на вуліцах «хочам працаваць, адчыніце штат» і заклікалі ўлады адмяніць абмежаванні.
У ЗША пацверджана найбольш у свеце выпадкаў заражэння каранавірусам і смяротных зыходаў – адпаведна 718 тысяч і амаль 38 тысяч памерлых.
ав