Беларуская Служба

Францішак: У часе пандэміі нам яшчэ пагражае вірус абыякавага эгаізму

19.04.2020 16:56
Імшу ў нядзелю Божай міласэрнасці ён адпраўляў без вернікаў. 
Папа Францішак PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа рымскі ў нядзелю Божай міласэрнасці казаў, што падчас эпідэміі свету пагражае «яшчэ горшы вірус: абыякавага эгаізму». –Наступіў час, каб ліквідаваць няроўнасці, вылечыць несправядлівасць, якая, па сутнасці, падрывае здароўе ўсяго чалавецтва, – дадаў Францішак.

Імшу ў нядзелю Божай міласэрнасці ён адпраўляў без вернікаў. Папа рымскі папярэдзіў, што асновай эгаізму з’яўляецца ідэя, што «жыццё паляпшаецца, калі яно лепшае для мяне, што ўсё будзе добра, калі мне будзе добра».

-Мы пачынаем з гэтага, а даходзім да селекцыі людзей, адштурхоўвання бедных, ахвяравання тых, хто застаецца ззаду. Аднак, цяперашняя пандэмія нагадвае нам, што няма розніц і межаў паміж тымі, хто цярпіць. Мы ўсе слабыя, усе роўныя, усе важныя, – сказаў Францішак.

Папа таксама павіншаваў вернікаў Усходніх цэркваў са святам Пасхі.

ав