Беларуская Служба

Данія часткова «размарожвае» эканоміку

20.04.2020 16:25
Сёння былі адкрыты цырульні, салоны прыгажосці, студыі татуажу і аўташколы.
Badanie w mobilnej stacji kontrolnej
Badanie w mobilnej stacji kontrolnejPAP/Łukasz Gągulski

У Даніі частка дробных прадпрымальнікаў адкрыла свае ўстановы. Скандынаўская краіна працягвае праграму «размарожвання» сваёй эканомікі пасля жорсткага каранціну, які трываў там 5 тыдняў. Сёння былі адкрыты цырульні, салоны прыгажосці, студыі татуажу і аўташколы.

Паслабленне абмежаванняў пачалося ў мінулую сераду, калі была адноўлена праца адукацыйных і выхаваўчых устаноў для дзяцей ва ўзросце да 11 гадоў.

Тым не менш, улады ў Капенгагене працягваюць заахвочваць грамадзянаў захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Сходы больш за 10 чалавек застаюцца пад забаронай. Школы і гімназіі, гандлёвыя цэнтры, рэстараны, кавярні і спартыўныя залы застаюцца зачыненымі як мінімум да 10 траўня.

Станам на 20 красавіка ў Даніі зарэгістравана каля 8 тысяч носьбітаў каранавіруса новага тыпу. У выніку COVID-19 364 чалавекі памерлі.

IAR/эж