Беларуская Служба

Міністры замежных спраў ЕЗ абмяркуюць Украіну і Лівію

21.04.2020 12:46
міністры замежных спраў краін-членаў Еўрапейскага Звязву прымуць удзел у нефармальнай відэаканферэнцыі.
.
Я. Чапутовіч Twitter/MSZ_RP

У сераду, 22 красавіка, міністры замежных спраў краін-членаў Еўрапейскага Звязву прымуць удзел у нефармальнай відэаканферэнцыі.

Польшчу будзе прадстаўляць міністр Яцэк Чапутовіч. Сустрэча кіраўнікоў еўрапейскіх знешнепалітычных ведамстваў будзе прысвечана палітыцы ў дачыненні да Украіны і іншых дзяржаў Усходняга партнёрства, ва ўмовах пандэміі каранаівруса новага тыпу.

Падчас відэаканферэнцыі плануецца таксама абмеркаванне іншых крокаў ЕЗ па барацьбе з пандэміяй, а таксама сітуацыі ў Лівіі.

эж