Беларуская Служба

ЗША: Кітай наўмысна скрываў інфармацыю пра каранавірус, каб закупіць сродкі аховы

04.05.2020 16:14
Пра гэта паведамляецца са спасылкай на сакрэтны даклад Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
Мясная лаўка на базары ў кітайскім горадзе ГуанчжоўPAP/EPA/ALEX PLAVEVSKI

Улады Кітая замоўчвалі рэальныя дадзеныя на тэму каранавіруса, каб выйграць час і закупіць сродкі індывідуальнай аховы. Пра гэта паведаміла агенцтва AP са спасылкай на сакрэтны даклад Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.

У Вашынгтоне лічаць, што Кітай скрываў рэальную сітуацыю з эпідэміяй, каб выйграць час і закупіць на міжнародным рынку спецсродкі. У гэты час краіна не толькі павялічыла імпарт, але адначасова скараціла экспарт прадметаў медыцынскага прызначэння.

Тым часам дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў у эфіры аднаго з амерыканскіх тэлеканалаў, што ўлады ЗША маюць доказы таго, што новы каранавірус пачаў распаўсюджвацца з лабараторыі ва Ухані.

вс