Чатыры караблі ВМС ЗША ў панядзелак, 4 траўня ўпершыню за дзесяцігоддзі ўвайшлі ў Барэнцава моры ў рамках аперацыі, накіраванай на забеспячэнне свабоды навігацыі ў раёне Паўночнага палярнага круга.
Да эсмінцаў «Дональд Кук», «Портэр» і «Рузвельт» і да хуткаходнага эскадранага транспарту забеспячэння «Саплай» далучыўся карабель каралеўскага флоту Вялікабрытаніі «Кент».
Амерыканскія надводныя суда, у адрозненне ад падлодак, якія рэгулярна здзяйсняюць рэйсы ў водах Арктыкі, не праводзілі аперацый у Барэнцавым моры з сярэдзіны 1980-х гадоў.
«У гэтыя складаныя часы асабліва важна падтрымліваць стабільнае праходжанне аперацый на ўсім Еўрапейскім тэатры», – адзначыла камандуючы шостым флотам віцэ-адмірал Ліза Франкэці.
Яна дадала, што аперацыя мае ключавое значэнне для ўмацавання асноў гатовасці ў Арктыцы, дзе суровыя ўмовы надвор'я ўяўляюць сабой сурʼёзны выклік для мараплавання.
Расійскае Міністэрства абароны апавясцілі аб заходзе караблёў у Барэнцава мора ў пятніцу «імкнучыся пазбегнуць непаразумення, знізіць рызыку і перадухіліць ненаўмысную эскалацыю», адзначаецца ў заяве шостага флоту ЗША.
Камандуючы Еўрапейскім камандаваннем УС ЗША і Вярхоўны галоўнакамандуючы Абʼяднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе генерал Тод Уолтэрс, выступаючы ў лютым у Камітэтэце Сенату ЗША па ўзброеным сілам, адзначыў, што сітуацыя ў Арктыцы па-ранейшаму выклікае «сурʼёзную занепакоенасць» у альянсу на фоне павышэння ваеннай актыўнасці Расіі і Кітая ў гэтым рэгіёне.
Ваенны выказаў меркаванне, што ЗША варта падтрымліваць такі ж узровень засяроджанасці ў Арктыцы, як у Балтыйскім рэгіёне і іншых частак Еўропы.
У сакавіку ў Арктыцы стартавалі вучэнні НАТА, але яны былі спыненыя датэрмінова рашэннем нарвежскага ўрада ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Манеўры пад назвай «Халодны адказ» праводзіліся ў рамках больш маштабных вучэнняў НАТА «Абаронца Еўропы-2020», розныя элементы якіх былі скасаваныя, перанесеныя або мадыфікаваныя праз пандэмію COVID-19.
паводле golos-ameriki/эж