Паводле падлікаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ва ўсім свеце больш за 235 мільёнаў чалавек пакутуюць ад астмы.
У Польшчы астматыкі таксама з’яўляюцца вялізарнай групаў пацыентаў, – кажа доктар медыцыны Пётр Дамбравецкі старшыня польскай Асацыяцыі хворых на астму:
-У Польшчы налічваецца прыкладна 4 мільёны хворых на астму. На жаль толькі палова з іх ведае, што за кашалям, свішчучым дыханнем і аддышкай можа крыцца гэта небяспечная хвароба.
Незалежна ад стану эпідэміі, людзі з астмай павінны працягваць прымаць усе лекі ў адпаведнасці з указаннямі лекара. Міністэрства аховы здароўя ў спецыяльным паведамленні запэўніла, што, нягледзячы на пандэмію, доступ да лячэння цяжкай астмы біялагічнымі прэпаратамі ў Польшчы забяспечаны.
IAR/эж