Беларуская Служба

Падтрымка расіян для Пуціна ніколі не была на так нізкім узроўні

06.05.2020 14:16
Кіраўнікі іншых краін у цяжкія часы замацоўваюць сваю папулярнасць, а тым часам «акцыі» Пуціна падаюць.
        .
Расійскі прэзідэнт сустракаецца на відэаканферэнцыях з міністрамі і губернатарамі.Foto: PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / KREMLIN POOL /SPUTNIK

Разліваючаяся па Расіі эпідэмія раскрывае няздатнасць і безвыніковасць парадкаў Пуціна, – піша сённяшняя Gazeta Wyborcza.

Кіраўнікі іншых краін у цяжкія часы замацоўваюць сваю папулярнасць, а тым часам «акцыі» Пуціна падаюць.

Расійскі прэзідэнт сустракаецца на відэаканферэнцыях з міністрамі і губернатарамі. Падначаленыя падманваюць яго, запэўніваючы, што ў сектарах ім падпарадкаваных усё выдатна. Карацей, чыноўнікі ажыццяўляюць спрадвечную традыцыю расійскай бюракратыі і гавораць начальніку тое, што яму спадабаецца. Губернатары не просяць ніякай дапамогі, а тым часам у рэгіёнах няма масак, камбінезонаў, медыцынскіх апаратаў.

У выніку рэйтынг Пуціна падае. З апытання, праведзенага ў красавіку крамлёўскім цэнтрам, вынікае, што Пуціну давяраюць толькі 28% апытаных. Гэта найгоршы вынік за апошнія 14 гадоў.

Цяпер расіяне сапраўдным змагаром супраць каранавіруса лічаць мэра Масквы Сяргея Сабяніна, які не займаецца прапагандай поспеху, і вядзе падрыхтоўку дадатковых палявых шпіталяў для 10 тысяч хворых.

Паводле рэйтынгу папулярнасці «Независимой газеты», Сабянін з лютага падняўся з дзевятнаццатага месца на шостае ў красавіку, – напісаў Вацлаў Радзівіновіч у сённяшняй штадзёнцы Gazeta Wyborcza.

яс