Беларуская Служба

Мінае сто гадоў ад уваходу ў Кіеў саюзніцкіх польскіх і ўкраінскіх войскаў

07.05.2020 13:57
7 траўня 1920 году жаўнеры Войска Польскага і Украінскай Народнай Рэспублікі перанялі горад з рук адступаючых савецкіх войскаў.
-
Польска-украінскія войскі ўваходзяць у Кіеўwikipedia.org/Dziesięciolecie Polski Odrodzonej. Księga Pamiątkowa 1918-1928, Kraków-Warszawa 1928, s. 111/Public Domain

Палякі і ўкраінцы вялі агульнае наступленне супраць бальшавікоў. Кіеў занялі перш за ўсё польскія жаўнеры 1-ай стралковай дывізіі легіёнаў Юзафа Пілсудскага і 1-ы Кавалерыйскі полк. У наступленні на Кіеў бралі ўдзел таксама ўкраінскія сілы Сымона Пятлюры. Абедзве арміі былі ў хаўрусе, а Юзаф Пілсудскі і атаман Пятлюра некалькі дзён да гэтага праводзілі сустрэчу і нараду.

На пачатку траўня 1920 году большасць бальшавіцкіх аддзелаў пакінулі горад. Утрымаць Кіеў не ўдалося аднак доўга, бо ўжо ў чэрвені рушыла бальшавіцкае контрнаступленне.

На Байковых могілках у Кіеве пахаваныя 114 польскіх легіяністаў, загінулых у 1920 годзе.

ав