Беларуская Служба

СААЗ: Дзеці не адыгрываюць сур’ёзнай ролі ў распаўсюдзе каранавіруса ў грамадстве

07.05.2020 16:00
Прадстаўнікі СААЗ адначасова папярэдзілі краіны, каб яны не спяшаліся адчыняць школы.
 6
З 6 траўня ў Польшчы можна было адчыняць садкі PAP/Darek Delmanowicz

Дзеці радзей заражаюцца каранавірусам, чым дарослыя, і атрыманыя да гэтага часу звесткі сведчаць пра тое, што не адыгрываюць сур’ёзнай ролі ў распаўсюдзе каранавіруса ў грамадстве – сцвердзіла ў чацвер экспертка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Катрын Смулвуд.

У сваю чаргу на мінулым тыдні вядучы нямецкі эпідэміёлаг Крысц’ян Дростэн інфармаваў пра нямецкія даследаванні, вынікі якога паказваюць, што дзеці ў стане заражаць іншых, але самыя радзей хварэюць.

-Мы ведаем гэтае даследаванне, мы праводзілі ўласнае ў гэтай справе. Мы надалей збіраем дадзеныя, але ўжо вядома, што дзеці хварэюць радзей, праходзяць хваробу лагодна і вельмі рэдка яна заканчваецца смерцю, – сказала эксперт.

Прадстаўнікі СААЗ адначасова папярэдзілі краіны, каб яны не спяшаліся адчыняць школы. –Гэта можна зрабіць, калі дзяржавы будуць вельмі добра разумець вірус: будуць ведаць, дзе ён ёсць, як распаўсюджваецца і будуць у стане за ім сачыць, – сказала Смулвуд.

ав