Беларуская Служба

Краіны ЕЗ адзначаюць Дзень Еўропы

09.05.2020 09:23
Сёлета ЕЗ вырашыў асабліва ўшанаваць тых, чыя праца дапамагае пераадолець крызіс выкліканы распаўсюдам COVID-19.
.
..

9 траўня – гэта Дзень Еўропы, ініцыяваны ў 1964 годзе Саветам Еўропы і заснаваны ў 1985 годзе ў Еўрапейскім Звязе ў азнаменаванне Дэкларацыі Шумана, якая лічыцца пачатак Супольнасці.Гэты дзень быў задуманы як асаблівае свята міру і адзінства ў Еўропе.

У 1950 годзе міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман выступіў у Парыжы з прамовай, у якой выклаў сваю ідэю аб новай форме палітычнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Праз год паўстала Еўрапейская супольнасць вугалю і сталі.

У ранейшыя гады палякі адзначалі Дзень Еўропы «Шуман-парадамі» і мерапрыемствамі, якія прапагандуюць еўрапейскія ўстановы і каштоўнасці. У 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса ўрачыстасці ў асноўным перамясціліся ў Сеціва. Сёлета ЕЗ вырашыў асабліва ўшанаваць тых, чыя праца дапамагае пераадолець крызіс выкліканы распаўсюдам COVID-19.

PR/эж