У Цверы знішчаныя сляды памятных дошак у гонар ахвяр катынскага злачынства. Белай фарбай былі замаляваныя сляды, якія засталіся пасля таго, як са сцяны цверскага Медычнага ўніверсітэту былі знятыя дзве памятныя дошкі. На думку расійскіх гісторыкаў, якія даследуюць сталінскія злачынствы, улады Расіі стараюцца перайначыць гісторыю Другой сусветнай вайны. Віцэ-старшыня таварыства «Мемарыял» Нікіта Пятроў звяртае ўвагу на тое, што ўся гісторыя Савецкага Саюзу будавалася на хлусні.
- Калі казаць пра Крэмль, то ў нас сапраўды ёсць факты прэпаравання, перакручвання, замоўчвання. Гісторыя – гэта не абавязкова прадмет для гонару. Гісторыя – гэта прадмет і для рэфлексіі, і для ўсведамлення, і для зразумення злачыннасці многіх эпізодаў.
Дошкі былі ўстаноўленыя ў 90-ыя гады мінулага стагоддзя, каб нагадваць пра тое, што ў сценах сённяшняй ВНУ ў Цверы НКУС забіваў асоб, нявыгадных для сталінскага рэжыму, у тым ліку польскіх ваеннапалонных. Расійскія гісторыкі, якія займаюцца пытаннем сталінскіх злачынстваў, кажуць, што зняцце дошак звязана з курсам уладаў Расіі, якія стараюцца замоўчваць памяць пра злачынную дзейнасць Сталіна. Ліквідацыю дошак асудзіў польскі пасол у Расіі Влодзімеж Марціняк, заяву з асуджэннем гэтага факту выдалі таксама гісторыкі таварыства «Мемарыял» і Польскага інстытуту нацыянальнай памяці.
ІАР ПР/нг