Беларуская Служба

Папа рымскі заклікае да адзінства Еўропы і Еўрапейскага Саюзу

10.05.2020 16:17
Ён папярэдзіў ад заражэння, па яго словах, «вірусам абыякавасці і эгаізму».
Папа рымскі ФранцішакPAP/EPA/ANGELO CARCONI

Папа рымскі зноў заклікаў да адзінства Еўропы і Еўрапейскага Саюзу. Ён зрабіў гэта падчас штодзённай ранішняй Імшы, якая адзначалася ў Доме святой Марты, дзе папа цяпер пражывае.

Ва ўступленні да набажэнства Папа нагадаў, што на працягу апошніх двух дзён мы адзначалі 70-годдзе дэкларацыі, якая дала пачатак Еўрапейскаму Саюзу, а таксама 75-годдзе з дня заканчэння Другой сусветнай вайны: «Памолімся, каб сённяшняя Еўропа стала аб'яднанай у адзінстве і братэрстве ўсіх народаў і ў іх разнастайнасці».

Гэта чарговы зварот Францішка з заклікам да адзінства і салідарнасці Еўрапейскага Саюзу. Да гэтага Папа рабіў гэта ў кантэксце пандэміі каранавіруса. У сваіх прамовах ён падкрэсліў, што ў выпадку гэтай і падобных катастроф найболей бедныя і слабыя заўсёды пакутуюць. Ён заклікаў быць акружанымі любоўю і клопатам. Ён папярэдзіў ад заражэння, па яго словах, «вірусам абыякавасці і эгаізму».

ІАР ПР/нг