Беларуская Служба

Літва адкрыла межы для палякаў

11.05.2020 09:31
З 15 мая краіны Балтыі плануюць адкрыць унутраныя межы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Літва адкрыла межы для палякаў, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё з Вільнюса. З поўначы з нядзелі на панядзелак на тэрыторыі Літвы без неабходнасці знаходжання на каранціне пасля перасячэння мяжы могуць знаходзіцца пэўныя катэгорыі грамадзян Польшчы. Гэта, у прыватнасці, грамадзяне, якія накіроўваюцца ў Літву ў працоўных, навуковых і дзелавых мэтах. Такія ж самыя правілы датычаць грамадзян Літвы, якія накіроўваюцца ў Польшчу. Новыя правілы не ахопліваюць турыстаў.

У пасольстве Польшчы ў Літве паведамілі, што паляк, які накіроўваецца ў згаданую балтыйскую краіну, павінен мець пры сабе дакумент, які пацвярджае мэту паездкі.

На днях урад Літвы падоўжыў каранцін да 31 мая ўключна. Разам з тым з 10 мая ў рэспубліцы дазволена ўзнаўленне авіязносін. Жыхарам з гэтага часу можна будзе выязджаць за межы краіны. У сваю чаргу з 15 мая краіны Балтыі плануюць адкрыць унутраныя межы.

вс