Беларуская Служба

Іранскі фрэгат памылкова абстраляў сваё ж судна

11.05.2020 11:47
Загінула па меншай меры 19 чалавек, 15 матросаў і афіцэраў атрымалі раненні. 
   Konarak  .
Пашкоджанае дапаможнае судна Konarak у порце. Фота прадастаўлена ВМС ІранаPAP/EPA/IRANIAN ARMY HANDOUT

Фрэгат Jamaran Ваенна-марскіх сіл Ірана падчас вучэнняў памылкова абстраляў свой жа карабель. Трагедыя адбылася ў Аманскіх заліве. Крылатая супрацькарабельных ракета, запушчаная з фрэгата, трапіла ў дапаможнае судна Konarak.

Паводле крыніц, загінула па меншай меры 19 чалавек, 15 матросаў і афіцэраў атрымалі раненні. Раней паведамлялася пра 40 смяротных ахвяр. СМІ таксама пісалі пра тое, што судна Konarak патанула, аднак гэтую інфармацыю абвергнулі іранскія ўлады. 

Карабель Konarak быў пабудаваны ў Нідэрландах больш за 30 гадоў таму. Падобныя судны ў ВМС Ірана выконваюць дапаможныя мэты, аднак некаторыя, у тым ліку Konarak, маюць на борце ўзбраенне, у тым ліку ракетнае.

вс