Палякі, якія працуюць у Аўстрыі, правялі пратэст каля пасольства Польшчы ў Вене. Пратэстная акцыя была звязаная з абмежаваннямі ў перасячэнні мяжы, уведзенымі ў красавіку. Згодна з імі, кожны грамадзянін Польшчы і іншаземец, які пражывае на тэрыторыі краіны, пасля перасячэння мяжы павінен знаходзіцца ў двухтыднёвай самаізаляцыі. Абмежаванне не датычыць некаторых катэгорый працаўнікоў, напрыклад, кіроўцаў у міжнародным аўтамабільным руху.
4 мая польскія ўлады знялі частку абмежаванняў. Так, грамадзяне, якія перасякаюць мяжу ў прафесійных, службовых, навучальных ды медыцынскіх мэтах не мусяць адбываць двухтыднёвага каранціну. Новаўвядзенне датычыць мяжы з Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй, Літвой, Швецыяй і Даніяй.
Палякі, якія пратэставалі ў Вене, патрабавалі ўключыць у гэтую групу таксама Аўстрыю. Пратэст меў даволі бурлівы характар: пратэстоўцы прарваліся на тэрыторыю пасольства і патрабавалі сустрэчы з дыпламатамі. У інцыдэнт была прымушаная ўмяшацца аўстрыйская паліцыя. Паводле крыніц, у пратэсце ўдзельнічала каля 300 чалавек.
вс