Беларуская Служба

Еўрэдэпутаты папярэджваюць перад канцом Шэнгенскай зоны

12.05.2020 13:44
Свабоднае перамяшчэнне ў рамках ЕЗ было прыпыненае ў сувязі з выбухам пандэміі каранавірусу. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain


Прыняцце дзяржавамі аднабаковых рашэнняў аб закрыцці межаў могуць прывесці да канца Шэнгенскай зоны – папярэдзілі ў аўторак еўрадэпутаты.

Дыскусія на гэтую тэму адбылася на паседжанні Камісіі грамадзянскіх свабодаў, справядлівасці і ўнутраных спраў Еўрапарламенту за дзень да абвяшчэння Еўракамісіяй рэкамендацый аб адкрыцці межаў.

Свабоднае перамяшчэнне ў рамках ЕЗ было прыпыненае ў сувязі з выбухам пандэміі каранавірусу. Разам з адменай чарговых абмежаванняў грамадзяне еўрапейскіх краін дамагаюцца вяртання магчымасці перасячэння межаў.
Славенская еўрадэпутатка Таня Фаён падкрэсліла, што вяртанне свабоднага перамяшчэння людзей з’яўляецца неабходным, як толькі пандэмія закончыцца. –Мы ўсе ведаем, што Шэнген – гэта ключавы еўрапейскі праект. Рызыка, з якой мы цяпер маем дачыненне, гэта яго смерць, – сказала Фаён.

Кіраўнік Камісіі грамадзянскіх свабодаў, справядлівасці і ўнутраных спраў Хуан Фернанда Лопес Агілар падкрэсліваў, што адсутнасць каардынацыі і аднабаковае прыняцце рашэнняў пярэчыць заканадаўству ЕЗ. Паводле яго, ключавым у паступовым вяртанні да памежнага руху з’яўляецца тое, каб не было дыскрымінацыі.

ав