Італьянская газета «La Stampa» апублікавала артыкул пра бітву пад Монтэ-Касіна і напісаны з гэтай нагоды ліст спадарыні амбасадар.
Анна Марыя Андэрс напісала, што яе бацька заўсёды марыў пра свабодную Польшчу, але, на жаль, не дажыў да моманту атрымання Польшчай незалежнасці. Яна нагадала, што ён правёў 22 месяцы ў савецкай турме на Лубянцы, а потым польскі камуністычны рэжым у 1946 годзе адабраў у яго грамадзянства. Ён жыў на іміграцыі ў Лондане, стараючыся дапамагчы землякам на выгнанні.
У сваю чаргу артыкул пра Бітву пад Монтэ-Касіна падкрэслівае ахвярнасць і геройства жаўнераў 2-га Корпусу. -Польскія жаўнеры прыбылі здалёк, каб змагацца за дэмакратыю і мір, а таксама, каб вызваліць Італію ад нацысцка-фашысцкай акупацыі, – чытаем. Артыкул нагадвае, што жаўнеры генерала Андэрса перад тым, як заснавалі армію, былі вязнямі савецкіх лагераў.
ав