Беларуская Служба

ЕС асудзіў затрыманні ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі

12.05.2020 20:17
«Еўрасаюз выступае рашуча супраць любых незаконных абмежаванняў права на свабоду мірных сходаў».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана ў аўторак, 12 траўня, асудзіў затрыманні ўдзельнікаў мірных дэманстрацый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскі, якія прайшлі ў Беларусі 8 траўня, а таксама актывістаў «Моладзевага блока», якія 8 мая пранеслі труну па праспекце Незалежнасці ў Мінску, пратэстуючы такім чынам супраць правядзення парада Перамогі ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Каментуючы па просьбе DW гэтыя затрыманні, Стана падкрэсліў, што яны сталі парушэннем фундаментальнай свабоды сходаў. «Свабода сходаў і аб'яднанняў – гэта краевугольныя камяні дэмакратыі, і беларускія ўлады абавязаныя паважаць і абараняць іх у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі краіны», – указаў дыпламат.

На яго думку, затрыманні ўдзельнікаў гэтых пратэстаў выклікаюць асаблівую занепакоенасць на фоне надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Еўрасаюз выступае рашуча супраць любых незаконных абмежаванняў права на свабоду мірных сходаў», – заявіў Петэр Стана, дадаўшы, што ЕС рэгулярна ўздымае гэтае пытанне ў размовах з беларускімі партнёрамі, «асабліва ў рамках двухбаковага Дыялогу па правах чалавека», і будзе працягваць рабіць гэта ў далейшым.

вс