Беларуская Служба

Ураган пашкодзіў надмагіллі на Бернардзінскіх могілках у Вільні

13.05.2020 08:01
Тут пакояцца, між іншым, парэшткі заслужаных палякаў і ўдзельнікаў паўстання 1863 году.
  - .
Бернардзінскія могілкі - Брама.Аўтар: Alma Pater - Сфатаграфавана загрузіўшым, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2531226

Ураган, які абрынуўся ўчора на Вільню, пашкодзіў некалькі гістарычных надмагілляў на Бернардзінскіх могілках. Могілкі былі заснаваны ў 1810 годзе й з'яўляюцца аднымі з найстарэйшых у горадзе. Тут пакояцца, між іншым, парэшткі прафесараў  Віленскага універсітэта, заслужаных для Вільні палякаў і ўдзельнікаў паўстання 1863 году.

Пра пашкоджанні на могілках расказвае старшыня грамадскага Камітэта па доглядзе за „Старой Росай” Дарыюш Жыбарт (Dariusz Żybort).

Я бачыў шмат дрэў, якія пашкодзілі надмагільныя помнікі, але не спадзяваўся такіх пашкоджанняў. Я параўнаў бы гэта з ДТЗ на дарозе хуткага руху.

Сярод іншага быў знішчаны гістарычны надмагільны помнік на магіле Станіслава Расалоўскага - лекара кампазітара Станіслава Манюшкі. Помнік быў усталяваны ў 1906 годзе.

Паводле агульных ацэнак, кошт пашкоджанняў можа скласці нават 100 тысяч еўра,

- кажа Дарыюш Жыбарт.

Пра пашкоджанні на Бернардзінскіх могілках паведамілі ўладам Вільні. Сёння адбудзецца ўборка могілкаў, а ў чацвер муніцыпальная камісія пачне ацэнку страт.

аз