Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША раскрытыкаваў Іран

13.05.2020 11:07
Майк Пампеа знаходзіцца з аднадзённым візітам у Ізраіле.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржсакратар ЗША абвінаваціў Іран у распальванні тэрору падчас пандэміі каранавіруса. Майк Пампеа знаходзіцца з аднадзённым візітам у Ізраіле.

Перад сустрэчай у Ерусаліме з прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, Майк Пампеа заявіў, што падчас пандэміі іранцы распальваюць тэрор у свеце, выкарыстоўваючы рэсурсы „рэжыму аяталы”.

Дзяржсакратар ЗША сёння таксама сустракаецца з кааліцыйным партнёрам прэм'ер  Нетаньяху Бені Ганцам. Размовы прысвечаны праблеме Ірана, пандэміі каранавіруса й магчымай анексіі Ізраілем Заходняга берага.

аз