Францыя паступова і вельмі асцярожна здымае абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. У суботу свае дзверы для паломнікаў адчыніць, між іншым, санктуарый у горадзе Лурд, таксама можна будзе ўвайсці на некаторыя пляжы.
Прэс-сакратар французскага ўраду Сібет Ндзіае пасля паседжання Рады міністраў адзначыла, што пытанне свабоднага перамяшчэння па краіне – гэта асобная справа. Пытанне свабодных падарожжаў па тэрыторыі Францыі, а таксама паза яе межамі, будзе абмяркоўвацца з еўрапейскімі партнёрамі. Прэзідэнт дзяржавы перасцярог, што магчымае вяртанне эпідэміі, тады неабходна будзе нанава ўвесці каранцін.
Некаторыя меры бяспекі ў Францыі ўсё яшчэ не адмененыя – напрыклад, нельга збірацца групамі звыш 10 чалавек.
нг