Беларуская Служба

Да 15 чэрвеня можа быць адменены кантроль на межах у Цэнтральнай Еўропе

20.05.2020 11:24
«Нямеччына, Чэхія, Аўстрыя, Вугоршчына і, веру, што таксама Славаччына змогуць цалкам адмовіцца ад неабходнасці праверак да сярэдзіны чэрвеня».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFree-Photos/Pixabay

Праверкі на межах, уведзеныя з-за каранавіруса, у дзяржавах Цэнтральнай Еўропы могуць быць скасаваныя да 15 чэрвеня, паведамілі міністры ўнутраных спраў Чэхіі федэральнай зямлі Баварыі Ян Гамачак і Іаахім Герман.

Паводле міністраў, на дадзеным этапе гэта – палітычная мэта. «Канчатковае рашэнне аб поўнай адмене праверак яшчэ не было прынята. Яно будзе магчымае, калі гэта дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя», – падкрэсліў кіраўнік чэшскага МУС пасля сустрэчы з калегам у чэшскіх Развадаве.

«Нямеччына, Чэхія, Аўстрыя, Вугоршчына і, веру, што таксама Славаччына змогуць цалкам адмовіцца ад неабходнасці праверак да сярэдзіны чэрвеня, вярнуўшыся да рэжыму, які існаваў на дзяржаўных межах да эпідэміі каранавірусу», – мяркуе чэшскі міністр унутраных спраў Гамачак.

Міністр паведаміў, што да такой высновы прыйшлі прэм'ер-міністры і кіраўнікі МУС дзяржаў Цэнтральнай Еўропы, якія сумесна каардынуюць прыняцце гэтых захадаў.

паводле radio.cz/эж