Беларуская Служба

15 чэрвеня Грэцыя адкрывае турыстычны сезон

21.05.2020 09:54
Кожны турыст, які прыбудзе ў краіну, будзе прымушаны прайсці тэст на каранавірус.
Грэцкія краявіды ў раёне горада СалонікіPAP/EPA/DIMITRIS TOSIDIS

15 чэрвеня Грэцыя адкрывае турыстычны сезон, паведаміў прэм'ер-міністр гэтай краіны Кірыякас Міцатакіс. У гэты ж дзень будуць адкрытыя гасцініцы. У сваю чаргу з ліпеня плануецца адкрыць авіярэйсы ў найбольш папулярныя грэцкія курорты. Прэмʼер падкрэсліў, што кожны турыст, які прыбудзе ў краіну, будзе прымушаны прайсці тэст на каранавірус. Кірыякас Міцатакіс таксама сказаў, што ў турыстычных установах будзе дзейнічаць санітарны рэжым, але «не настолькі жорсткі, каб сапсаваць адпачынак».

Да гэтага часу ў Грэцыі выкрыта 2850 носьбітаў каранавіруса SARS-CoV-2, 166 пацыентаў памерла.
Еўракамісія прагназуе, што сёлета ВУП Грэцыі зменшыцца амаль на 10%. Даходы ад турызму – гэта больш за 20% ВУП краіны.

Для прыцягнення замежных турыстаў урад краіны заявіў аб змяншэнні ставак ПДВ на авіябілеты, аўтобусныя і паромныя пасажырскія спалучэнні, каву, напоі і білеты ў летнія кінатэатры.

вс