Прапанаваны брытанскім прэм’ерам «Project Defend» прадугледжвае, між іншым, вызначэнне тых галін брытанскай гаспадаркі, якія знаходзяцца ў найбольшай залежнасці ад замежных ланцугоў паставак, у тым ліку ў сферы аховы здароўя.
Пра «Project Defend» інфармуе штодзёнка «The Times». Яго мэтай з’яўляецца дыверсіфікацыя лініі паставак так, каб не былі яны залежныя ад паасобных краін у пытанні непрадуктовых тавараў першай неабходнасці.
Рэалізацыю праектаў будзе каардынаваць міністр замежных спраў Дамінік Рааб.
У многіх краінах пандэмія каранавіруса парвала ланцуг паставак і паказала ўзровень сапраўднай залежнасці ад Кітая таксама ў вытворчасці лекаў ці сродкаў асабістай аховы.
ав