Беларуская Служба

ЗША плануюць выйсці з яшчэ аднаго дагавора па кантролі над узбраеннямі

22.05.2020 16:07
Прадстаўнікі амерыканскага боку ўжо працяглы час абвінавачваюць Расію ў парушэнні дамовы.
Дональд Трамп PAP/EPA/Yuri Gripas / POOL

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп пацвердзіў, што ЗША плануюць выйсці з яшчэ аднаго дагавора па кантролі над узбраеннямі.

Дакумент быў падпісаны краінамі НАТА і былымі членамі Варшаўскага дагавора ў 1992 годзе. Згодна з гэтым дакументам, выведвальныя самалёты могуць лятаць над тэрыторыяй краін, якія падпісалі пагадненне, для таго, каб кантраляваць выкананне дагавораў па кантролі над узбраеннямі.

Прадстаўнікі амерыканскага боку ўжо працяглы час абвінавачваюць Расію ў парушэнні дамовы. Амерыканскі бок абгрунтаваў сваё рашэнне парушэннем дамовы Расіяй, якое, па яе ацэнцы, насіла рэгулярны характар і спрыяла ўзнікненню ваеннай пагрозы для Амерыкі і яе саюзнікаў.

Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША абвінавачваюць расіян, у прыватнасці, у абмежаванні магчымасці палётаў над Масквой, Чачэніяй і двума рэгіёнамі Грузіі, кантраляванымі Расіяй – Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, а таксама ў усталяванні абмежаванняў на палёты над Калінінградскай вобласцю.

-У нас вельмі добрыя адносіны з Расіяй, але яна не выконвае палажэнні дамовы, таму мы выходзім з яе. Ёсць шанец на падпісанне новага пагаднення або вяртанне дзеючага, – сказаў кіраўнік амерыканскай дзяржавы.

У Расіі ёсць план дзеянняў у адказ на магчымы выхад ЗША з Дамовы аб адкрытым небе, калі ён афіцыйна пацвердзіцца; сцвярджэнні аб тым, што Масква парушае гэтую дамову, неабгрунтаваныя, – заявіў у адказ на дзеянні амерыканскага боку прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Уладзімір Ермакоў.

ав