У выніку катастрофы самалёта авіякампаніі Pakistan International Airlines, які разбіўся ў пятніцу ў Карачы, загінулі 97 чалавек. Двум чалавекам удалося выжыць. На борце лайнера Airbus A320 знаходзілася 99 пасажыраў і членаў экіпажа.
Самалёт, які выконваў унутраны рэйс з Лахору, рухнуў на жылыя будынкі на прадмесцях Карачы пры другой спробе захода на пасадку. На зямлі ніхто не загінуў. Паводле сведкаў, першапачаткова машына зачапіла за антэну мабільнай сувязі, а пазней рухнула на будынкі і выбухнула.
Самалёт Airbus A320 знаходзіўся ў эксплуатацыі 16 гадоў – гэта не стары ўзрост паводле авіяцыйных стандартаў. З моманту выпуска і да 2014 года Airbus эксплуатаваўся авіякампаніяй China Eastern Airlines, пазней трапіў у Пакістан.
вс