Беларуская Служба

Украіна ўвяла пошліны на запалкі з Беларусі і Расіі

23.05.2020 15:17
Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер прыняла ўкраінская Міжведамственная камісія па міжнародным гандлі.
.
.pixabay.com/EME

Украіна ўвяла пошліны на запалкі з Беларусі і Расіі. Такое рашэнне было прынятае па выніках праведзенага антыдэмпінгавага расследавання, паведамляе «Еўрарадыё». Як інфармуе прэс-служба Міністэрства развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны, пошліна для беларускай прадукцыі складзе 21,32%, для расійскай – 45,79%.

Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер прыняла ўкраінская Міжведамственная камісія па міжнародным гандлі.

вс