Расіяне выдалі каля 200 тыс. сваіх пашпартоў жыхарам Данбаса, паведаміў украінскі віцэ-прэм'ер па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Аляксей Рэзнікаў.
Намеснік прэмʼер-міністра Украіны таксама пацвердзіў інфармацыю аб тым, што асобы з расійскім грамадзянствам займаюць увесь апарат улады ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай Народных Рэспубліках. Паводле словаў Аляксея Рэзнікава, гэта не дазволіць ім балатавацца на мясцовых выбарах, якія павінны стаць важным этапам мірнага плана.
Указ аб спрошчаным прадастаўленні расійскага грамадзянства жыхарам Данбаса год таму падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Масква кіруе марыянеткавымі ўрадамі непрызнаных ДНР і ЛНР, падтрымліваючы іх у тым ліку ў ваеннай сферы і пасылаючы ў Данбас зброю, боепрыпасы і салдат.
У выніку вайны ва ўкраінскім Данбасе, якая доўжыцца ўжо больш за шэсць гадоў, загінула больш за 13 тыс. чалавек.
вс