Беларуская Служба

Колькасць смяротных ахвяр COVID-19 у ЗША набліжаецца да 100 тыс.

24.05.2020 09:01
ЗША займаюць першае месца на свеце, калі гаворка ідзе пра лічбу смяротных ахвяр.
Image from Pixabay
Image from Pixabay Pixabay License

На 1127 чалавек павялічыўся за адны суткі баланс смяротных ахвяр эпідэміі COVID-19 у Злучаных Штатах Амерыкі. Агульная колькасць памерлых у выніку хваробы ў гэтай краіне складае ўжо 97048. Паводле прагноз, у панядзелак або аўторак колькасць памерлых пераваліць за 100 тыс.

ЗША займаюць першае месца на свеце, калі гаворка ідзе пра лічбу смяротных ахвяр. Там захварэла ўжо больш за 1,6 млн. чалавек, з чаго звыш 97 тыс. памерла.

У сувязі з адзначэннем Дня памяці ў гэтыя выходныя, губернатар Нью-Ёрку дазволіў мерапрыемствы да 10 чалавек. Яны павінны адбывацца пры захаванні правілаў санітарнай бяспекі. У Дзень памяці амерыканцы ўшаноўваюць амерыканскіх салдат, загінулых на службе.

Прэзідэнт Дональд Трамп імкнецца знайсці спосаб выйсці з крызісу, які выклікала каранавірусная інфекцыя новай пнеўманіі, перад ім таксама выбарчая кампанія і барацьба за пераабранне на пасаду галавы дзяржавы. Трамп націскае на ўлады штатаў і муніцыпальныя органы, каб яны паступова адмянялі абмежаванні, звязаныя з пандэміяй.

нг