Адзін з дэпутатаў украінскай Вярхоўнай рады быў знойдзены ўчора мёртвым у Кіеве. Цела Валерыя Давідэнкі з агнястрэльным раненнем знайшла прыбіральшчыца ў яго офісе ва ўкраінскай сталіцы.
Побач з целам дэпутата ляжаў пісталет. Адной з версій гібелі з’яўляецца суіцыд. Аднак у самагубства не верыць дэпутат Вярхоўнай рады з групы «Давер» Сяргей Шахаў. Ён адзначыў, што ў Давідэнкі не было схільнасці да суіцыду. Шахаў дадаў, што яго калега быў жыццярадасны і да ўсяго ставіўся з гумарам.
Давідэнка быў членам камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях эканамічнага развіцця, а таксама членам груп па міжпарламенцкіх сувязях з Чэхія, Венгрыяй, Бразіліяй, Эміратамі і Аргентынаю.
нг