Беларуская Служба

Венецыянскі міжнародны кінафестываль адбудзецца ў раней запланаваны тэрмін

25.05.2020 10:26
Славутая Венецыянская «Біенале» будзе аднак перанесеная на 2021 альбо 2022 гады.
     . , 24  2020
Славутая плошча Святога Марка ў Венецыі. Нядзеля, 24 мая 2020 года PAP/EPA/ANDREA MEROLA

Венецыянскі міжнародны кінафестываль адбудзецца ў раней запланаваны тэрмін, паведаміў губернатар правінцыі Венета Лука Дзая. Аднак не ўсе кінакарціны, якія планавалася паказаць у Венецыі, можна будзе ўбачыць на фестывалі – з-за эпідэміі праца над некаторымі фільмамі была прыпыненая. Венецыянскі фестываль запланаваны на 2-12 верасня. Пасля кінафоруму адбудуцца тэатральны, музычны і танцавальны фестывалі. Славутая Венецыянская «Біенале» будзе аднак перанесеная на 2021 альбо 2022 гады.

З 10 красавіка ў Італіі зніжаецца колькасць заражаных каранавірусам SARS-CoV-2. З сённяшняга дня ў краіне адмяняюцца чарговыя абмежаванні – пачынаюць працу басейны, спартыўныя цэнтры і залы. Выключэннем з'яўляецца Ламбардыя, якая найбольш пацярпела ад эпідэміі.

вс