Беларуская Служба

Адна з найбуйнейшых медыякампаній Новай Зеландыі будзе прададзеная за адзін долар

25.05.2020 13:22
Кампанія сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі яшчэ да крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса.
Nowa Zelandia. Na horyzoncie Góra Cooka, najwyższy szczyt archipelagu
Nowa Zelandia. Na horyzoncie Góra Cooka, najwyższy szczyt archipelaguDmitry Pichugin/Shutterstock

Адна з найбуйнейшых медыяарганізацый Новай Зеландыі – Stuff – будзе прададзеная яе кіраўніцтву за адзін долар, паведамілі ў кампаніі ў панядзелак.

Stuff выпускае многія штодзённыя газеты краіны, а таксама вядзе папулярны навінавы сайт з такой самай назвай. Яе штат налічвае каля 900 чалавек, у тым ліку 400 журналістаў, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс».

Кампанія сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі яшчэ да крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса – з тых часоў яе выручка ад рэкламы няўхільна скарачалася.

Stuff будзе прададзеная генеральнаму дырэктару Шынэйд Бушэ ў рамках здзелкі выкупу кампаніі мэнэджментам, якая будзе завершаная да канца бягучага месяца.

Пры гэтым Буше адзначыла, што плануе перадаць права ўласнасці супрацоўнікам, каб яны мелі прамую долю ў якасці акцыянераў кампаніі.

вс

на фота: краявід Новай Зеландыі