Еўрапейская камісія зацвердзіла польскую праграму падтрымкі для вялікіх фірм, якія пацярпелі ў выніку каранакрызісу, вартасць якой – 2 млрд 200 мільёнаў еўра, то бок каля 10 мільярдаў злотых. Гэта частка дзяржаўнай дапамогі, гэтак званага «Фінансавага шчыта для вялікіх прадпрыемстваў».
Намеснік старшыні камісіі Маргрэт Вэстагер напісала, што праграма вартая 2,2 млрд еўра дазволіць Польшчы аказаць чарговую дапамогу фірмам у часе пандэміі.
–Яна дапаможа прадпрымальнікам рэалізаваць неадкладныя патрэбы, гарантаваць ліквіднасць і працягнуць дзейнасць, распачаць інвестыцыі і захаваць працоўныя месцы, – дадала Вэстагер.
Камісія паінфармавала, што грамадская дапамога будзе адбывацца ў выглядзе субсідзіраваных крэдытаў для прадпрымальнікаў з выгаднымі працэнтнымі стаўкамі. Праграма ўзнікла з думкаю пра вялікія фірмы, але ёй змогуць карыстацца некаторыя малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія споўняць акрэсленыя крытэрыі.
ав