Беларуская Служба

Белы Дом спыняе фінансаванне СААЗ

30.05.2020 12:52
а думку лідара Злучаных Штатаў, Кітай цалкам кантралюе ЗААС.
Donald Trump
Donald TrumpEvan El-Amin/ Shutterstock

На прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 29 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў кітайскі ўрад за «злоўжыванні», абвінаваціўшы Пекін і Сусветную Арганізацыю Аховы Здароўя (СААЗ) у распаўсюдзе каранавіруса па ўсім свеце. Амерыканскі лідар заявіў, што ЗША разрываюць адносіны з СААЗ.

На канферэнцыі ў Белым доме Трамп зноў абвінаваціў кітайскі ўрад у тым, што яго дзеянні прывялі да пандэміі. Ён таксама абвясціў, што сродкі, якія выдзяляюцца пасля адмовы фінасваць СААЗ, будуць перанакіраваныя на іншыя патрэбы сістэмы аховы здароўя.

Дональд Трамп абвінаваціў улады Пекіна ў аказанні ціску на Сусветную Арганізацыю Аховы Здароўя. На думку лідара Злучаных Штатаў, Кітай цалкам кантралюе яе. Трама таксама абвясціў, што яго адміністрацыя прыпыніць уезд некаторых замежнікаў з Кітая, ён назваў іх пагрозай бяспекі.

TVP/эж