Беларуская Служба

Нягледзячы на рост колькасці заражэнняў новым каранавірусам Аўстралія будзе адмяняць абмежаванні

26.06.2020 10:00
Прэм’ер ураду Скот Морысан паінфармаваў, што рост выпадкаў захворвання тычыцца штату Вікторыя.
,
Мельбурн, Аўстралія PAP/EPA/DANIEL POCKETT

Нягледзячы на рост колькасці заражэнняў новым каранавірусам Аўстралія будзе адмяняць ранейшыя абмежаванні. Прэм’ер ураду Скот Морысан паінфармаваў, што рост выпадкаў захворвання тычыцца штату Вікторыя. Таксама вырасла колькасць захворванняў у Паўднёвым Уэльсе, дзе меркавалася, што эпідэмію ўдалося перамагчы, паколькі некалькі апошніх тыдняў не было ніводнага выпадку заражэння.

Сярод усіх 217 актыўных выпадкаў заражэння ў цэлай Аўстраліі, ажно 200 у штаце Вікторыя. На нарадзе з кіраўнікамі штатаў было вырашана, што Аўстралія будзе прытрымлівацца ранейшага плану перазапуску гаспадаркі, а абмежаванні будуць адмененыя паступова, згодна з планам.

Аўстралійскія СМІ крытыкуюць урад. Часта гучыць погляд, што прэм’ер Морысан прымушае грамадства адмяняць санітарна-эпідэміялагічныя абмежаванні, што выклікана тым, што ўпершыню за 30 гадоў краіна апынулася на парозе крызісу, і не звязана з клопатам пра здароўе грамадзян.

З пачатку эпідэміі ў Аўстраліі зафіксавана 7 558 выпадкаў заражэння. Па прычыне Covid-19 памерлі там 104 чалавекі.

ав