У сувязі з паводкамі на захадзе Украіны пракуратура распачала следства ў справе парушэння закону аховы прыроды і нелегальнай вырубкі лясоў у Карпатах. У пятніцу ў рэгіёне падтопленыя больш за 8 тысяч будынкаў у некалькіх сотнях мясцовасцяў.
Намеснік генеральнага пракурора Олексій Сыманенка зазначае, што вырубка ў лесе ва Украіне мае сістэмны характар і стаіць на мяжы карупцыйнай дзейнасці.
Паводле ўкраінскіх уладаў, гэта самая вялікая паводка з 2008 году.
ав