Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі праходзіць галасаванне над папраўкамі да Канстытуцыі

26.06.2020 15:20
На думку расійскай апазіцыі, прынятыя Крамлём папраўкі да асноўнага закону павінны дазволіць Уладзіміру Пуціну займаць уладу да 2036 года.
Галасаванне ў Расіі PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У расіян ёсць час аддаць галасы да 1 ліпеня. На думку расійскай апазіцыі, прынятыя Крамлём папраўкі да асноўнага закону павінны дазволіць Уладзіміру Пуціну займаць уладу да 2036 года. Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што падчас галасавання дзяржаўныя СМІ праводзяць кампанію за ўдзел у галасаванні і заклікаюць падтрымаць крамлёўскія папраўкі.

Незалежныя назіральнікі, як рух «Голас», падкрэсліваюць, што работнікаў бюджэтнай сферы прымушаюць удзельнічаць у рэферэндуме. Такога тыпу скаргі паступалі таксама ад настаўнікаў і работнікаў гарадскіх упраўленняў і дзяржаўных прадпрыемстваў.

Журналісту незалежнага тэлеканала «Дождж» Паўлу Лабкову ўдалося прагаласаваць двойчы - асабіста і праз Інтэрнэт.

ав