На здымку: старшыня Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. EPA/Olivier Matthys / POOL Pool Dostawca: PAP/EPA.
У бліжэйшую сераду кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль правядзе кансультацыі з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім па справе бюджэту ЕС на 2021-2027 гады і фонду рэканструкцыі пасля пандэміі каранавіруса.
Каляндар працы Еўрасавета на наступны тыдзень быў апублікаваны на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы старшыні.
Кансультацыі кіраўніка Еўрасавета з еўрапейскімі лідарамі звязаныя з падрыхтоўкай да саміту 17 і 18 ліпеня, падчас якога ЕС спрабуе дасягнуць кампраміс па бюджэце супольнасці на 2021-2027 гады.
У цяперашні час сярод дзяржаў-членаў назіраюцца вялікія разыходжанні ў поглядах па гэтай справе.
аз