Беларуская Служба

Пасля 10 гадоў перапынку літоўскі авіяперавозчык аднаўляе рэйсы ў Палангу

29.06.2020 14:02
Гэты морскі курортны горад летам папулярны не толькі сярод літоўцаў, але і палякаў.
 , .
Палац Тышкевічаў, Паланга.Аўтар: Diliff - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=36957053

Пасля больш чым дзесяці гадоў перапынку літоўскі авіяперавозчык аднаўляе палёты паміж Вільняй і Палангай. Гэты морскі курортны горад летам папулярны не толькі сярод літоўцаў, але і палякаў. Рэйс з літоўскай сталіцы будзе працягвацца менш за гадзіну. Улетку рэйсы будуць ажыццяўляцца ў выходныя дні.

Прадстаўнікі літоўскага авіяперавозчыка паведамілі, што ідэя аднавіць авіяспалючэнні з узбярэжжам узнікла падчас пандэміі. Паланга - адно з самых папулярных месцаў адпачынку ў краіне, таксама сярод палякаў.

У Паланзе, сярод іншага, знаходзіцца палац Тышкевічаў, які з’яўляецца сядзібай Музея бурштыну.

аз