Беларуская Служба

Чэхія адкінула рэзалюцыю Еўрапарламента

30.06.2020 09:11
Кабмін Чэхіі лічыць, што рэзалюцыя еўрадэпутатаў зʼяўляецца частковым умяшаннем ва ўнутраныя і палітычныя справы краіны-чальца Еўразвяза.
ПрагаMariana Kril

Як паведаміла чэшскае інфармагенцтва ČTK, урадам Чэшскай Рэспублікі ў панядзелак было выказана афіцыйная нязгода з рэзалюцыяй Еўрапейскага Парламента, якая тычыцца канфлікту інтарэсаў прэм'ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша.

Кабінет, як прыводзіць інфармагенцтва, лічыць, што згаданая рэзалюцыя еўрадэпутатаў зʼяўляецца частковым умяшаннем ва ўнутраныя і палітычныя справы краіны-чальца Еўразвяза. Рэзалюцыя таксама, як лічаць члены чэшскага ўрада, парушае прынцып прэзумпцыі невінаватасці і апярэджвае канчатковыя вынікі аўдытаў, якія праводзяцца ЕЗ у сувязі з падазрэннямі аб магчымым канфлікце інтарэсаў кіраўніка чэшскага кабінета.

Рэзалюцыя еўрадэпутатаў, у якой ад чэшскіх уладаў патрабуюць больш актыўных дзеянняў па справе аб канфлікце інтарэсаў прэмʼера Андрэя Бабіша, была прынятая 19 чэрвеня.

radio.cz/эж