Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве ствараюць экспазіцыю пра каранавірус

08.07.2020 14:13
Літоўскі нацыянальны музей плануе арганізаваць выставу прадметаў, звязаных з пандэміяй каранавіруса.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneMotionographer / shutterstock

Вядзецца збор будучых экспанатаў.

Да гэтага часу было сабрана больш за 130 прадметаў. Некаторыя з іх будуць прадстаўлены ў бліжэйшы час, а ў будучыні плануецца пашырэнне экспазіцыі. Кіраўніцтва музею паведаміла, што на выставе будуць прадстаўлены такія «экспанаты», як футболка з вышытымі рукамі трыццаццю словамі і з'явамі, звязанымі з самаізаляцыяй і каранцінам. Будзе прадстаўлена акварэльная карціна, на якой самым важным матывам зʼяўляецца маска.

Існуюць таксама спецыяльна распрацаваныя вясельныя маскі і шаблон, які выкарыстоўваецца для друку пластыкавага шчытка на 3D-прынтары.

Папераджальныя дошкі пра пагрозу COVID-19 былі дастаўлены з Вільні і Коўна. У далейшым выстава можа быць узбагачаная тэстамі на наяўнасць каранавіруса.

Кожны, хто хоча ахвяраваць свае прадметы на выставу, можа даслаць адпаведную інфармацыю праз Інтэрнэт.

яс