Беларуская Служба

Грузія адкрыла межы для грамадзян пяці краін

09.07.2020 14:44
Палякаў і беларусаў сярод іх пакуль яшчэ няма.
Сцяг ГрузііLaila/pixabay.com/CC0

Грузія адкрыла межы для грамадзян пяці краін. Турысты з Германіі, Францыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі могуць прыязджаць у краіну без неабходнасці адбывання 14-дзённага каранціну. Згаданыя палягчэнні не закранулі Польшчы.

Урад Грузіі паведаміў, што грамадзяне пяці краін з гэтак званага зялёнага спіса, могуць наведваць Грузію таксама ў турыстычных мэтах. Ёсць адна ўмова - яны павінны прыляцець самалётам. Грузія пакуль не адкрыла сваіх сухапутных межаў.

Перад вылетам іншаземцы павінны запоўніць электроннае апытанне: назваць наведаныя раней краіны, асабістыя дадзеныя, нумар тэлефона і адрас, у тым ліку месца планаванага побыту ў Грузіі. У аэрапорце грузінскія санітарныя службы будуць правяраць у пасажыраў тэмпературу. Калі тэрмометр пакажа больш за 37 градусаў турыст будзе прымушаны зрабіць тэст на каранавірус.

Грамадзяне астатніх краін змогуць прыязджаць у Грузію толькі па службовых справах. Пасля прыбыцця яны будуць праходзіць тэставанне на прысутнасць каранавіруса або адбываць 14-дзённы каранцін за ўласны кошт.

аз