Беларуская Служба

Канада забараніла ўвоз шчанюкоў з Украіны

10.07.2020 09:55
У сярэдзіне чэрвеня транспартны самалёт з Кіева ў Таронта прывёз больш за 500 жывёл, з якіх загінулі 38 сабак.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Улады Канады забаранілі ўвоз шчанюкоў з Украіны. Гэта рэакцыя на падзею, якая здарылася некалькі тыдняў таму, калі на борце самалёта, які ляцеў у Канаду з украінскай сталіцы, было знойдзена некалькі дзясяткаў дохлых сабак.

Канадскае дзяржаўнае ведамства, якое займаецца рэгуляваннем імпарту жывёлы, вынесла пастанову, якая прыпыняе ўвоз шчанюкоў ва ўзросце да васьмі месяцаў з Украіны. Як напісана ў дакуменце, гэта вынік расследавання, якое праводзіла агенцтва адносна ўвозу шчанюкоў з Украіны. У сярэдзіне чэрвеня транспартны самалёт з Кіева ў Таронта прывёз больш за 500 жывёл, з якіх загінулі 38 сабак. Шчанюкі, верагодна, памерлі з-за недахопу паветра. Шмат сабак былі абязводжаныя.

Дакладнай статыстыкі няма, але ўкраінскія праваабаронцы кажуць пра рост экспарту чыстапародных сабак з Украіны.

ІАР ПР/нг