Сутачны імпарт газу ва Украіну з ЕС дасягнуў рэкорднага паказчыка з 2014 года ў 70 млн кубаметраў, паведаміў кіраўнік Аператара ГТС Украіны Сяргей Макагон у сетцы Facebook.
Такі рост ён патлумачыў стварэннем віртуальных кропак на межах з Польшчай і Венгрыяй, а таксама запускам віртуальнага рэверсу, інфармуе «Корреспондент».
«Яшчэ ў мінулым годзе максімальная магутнасць па імпарту не перавышала 66 млн кубаметраў у суткі і была абмежаваная існуючай інфраструктурай. Зараз жа з віртуальным рэверсам імпарт можа дасягаць 170 млн кубаметраў у суткі», – адзначыў Макагон
Ён удакладніў, што вялікая частка імпарту ідзе на сезонную запампоўку ў падземныя сховішчы.
За першае паўгоддзе 2020 года Украіна імпартавала з ЕС 7 млрд кубаметраў газу – на 24% больш, чым годам раней.
вс