Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі ў ЗША ўшанавалі памяць аб ахвярах Валынскай разні

12.07.2020 10:07
Урачыстасці прайшлі, між іншым, перад Катынскімі помнікамі ў Нью-Джэрсі і Чыкага.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская дыяспара ў ЗША ўшаноўвае памяць аб ахвярах Валынскай разні. Урачыстасці, звязаныя з 77-годдзем „крывавай нядзелі”, праходзяць у розных месцах ЗША.

Удзельнікі ўрачыстасцей у Чыкагскім мегаполісе сустрэліся ля Катынскага помніка ў Найлсе. Былі ўскладзены кветкі і прамоўлена малітва, а таксама зачытаныя ўспаміны сведкаў падзеяў 1943 года.

- Чвэрць мільёна пакутнікаў, закатаваных украінскімі нацыяналістамі. Мы павінны памятаць і крычаць!

- заявіў Яцэк Каўчыньскі (Jacek Kawczyński), кіраўнік Асацыяцыі „Катынскай прабег”, якая арганізавала цырымонію ў Чыкага.

Урачыстасці прайшлі таксама перад манументам у Нью-Джэрсі. У сваю чаргу ў нядзелю за палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі будзе адслужаная імша ў святыні Маці Божай Чэнстахоўскай у Дойлестане, у штаце Пенсільванія. Гэтае месца называюць амерыканскай Чэнстаховай.

Арганізатарам галоўных урачыстасцей у ЗША з'яўляецца Нацыянальны форум даваенных земляў Польшчы. Арганізацыя заклікала польскую дыяспару ў ЗША таксама індывідуальна ўшанаваць памяць ахвяр Валынскага злачынства.

аз