Беларуская Служба

З-за COVID-19 каранцін быў уведзены ў дзвюх ваенных базах ЗША на Акінаве

12.07.2020 12:06
Між тым, мясцовыя ўлады выказалі абурэнне ўсёй сітуацыяй, у якой абвінавачваюць армію ЗША.
 .
Амерыканская армія.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Поўны каранцін быў уведзены ў дзвюх ваенных баз ЗША на Акінаве, дзе на гэтым тыдні ў жаўнераў былі пацверджаныя больш за 60 выпадкаў каранавірусных інфекцый. Між тым, мясцовыя ўлады выказалі абурэнне ўсёй сітуацыяй, у якой абвінавачваюць армію ЗША.

Амерыканская армія пацвердзіла, што ў дзвюх базах на Акінаве былі выяўлены ўспышкі каранавіруса. Праведзеныя на мінулым тыдні тэсты, пацьведзілі каранавіруса ў 61 жаўнера.

Улады Акінавы рэзка раскрытыкавалі амерыканскую армію, паколькі вайскоўцы раней па-за межамі згаданых базаў арганізоўвалі ўрачыстасці з нагоды Дня незалежнасці. Цяпер улады заклікалі ўсіх, хто ўдзельнічаў у мерапрыемствах, зрабіць тэст на прысутнасць каранавіруса.

Паводле губернатара Акінавы Дэні Тамакі, сур'ёзныя сумневы выклікае спосаб , у які амерыканская армія на Акінаве ажыццяўляла эпідэмічныя абмежаванні.

Новая хваля інфекцый каранавіруса ў Японіі была выяўленая ў Токіа, дзе з чацвярга штодня фіксуецца больш за 200 выпадкаў заражэння.

аз