Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў за мяжой галасуе больш людзей, чым два тыдні таму, падчас першага тура.
Перад другім турам выбараў у спісе выбаршчыкаў зарэгістраваліся на 150 тысяч чалавек больш, чым перад першым турам. Гэта тычыцца як тых, хто выказаў намер галасаваць асабіста ў выбарчым участку, так і па пошце.
Паводле старшыні Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестра Марціняка заявіў на прэс-канферэнцыі, што гэта азначае рост яўкі на ад 25 да 30 адсоткаў.
У выбарчым участку ў харвацкім Спліце, дзе можна галасаваць асабіста, колькасць выбаршчыкаў павялічылася амаль у дзесяць разоў у параўнанні з першым турам.
аз