Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ДВК: Выбарчая яўка за мяжой можа быць вышэйшая нават на 30%

12.07.2020 18:02
У харвацкім Спліце, дзе можна галасаваць асабіста, колькасць выбаршчыкаў павялічылася амаль у дзесяць разоў у параўнанні з першым турам.
.
Выбары.PAP/Leszek Szymański

Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў за мяжой галасуе больш людзей, чым два тыдні таму, падчас першага тура.

Перад другім турам выбараў у спісе выбаршчыкаў зарэгістраваліся на 150 тысяч  чалавек больш, чым перад першым турам. Гэта тычыцца як тых, хто выказаў намер галасаваць асабіста ў выбарчым участку, так і па пошце.

Паводле старшыні Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестра Марціняка заявіў на прэс-канферэнцыі, што гэта азначае рост яўкі на ад 25 да 30 адсоткаў.

У выбарчым участку ў харвацкім Спліце, дзе можна галасаваць асабіста, колькасць выбаршчыкаў павялічылася амаль у дзесяць разоў у параўнанні з першым турам.

аз